Сёння Зямлю накрые хваля ад магутнай ўспышкі на Сонцы (відэа)

13 сакавіка да Зямлі дойдзе ўдарная хваля ад магутнай ўспышкі, якая адбылася на Сонцы два дні таму, інфармуе УНІАН. Яна адносіцца да класа Х2.2. Выклікала ж успышку група плямаў AR2297, якая знаходзілася каля цэнтра сонечнага дыску.

Звычайна хваля, якая дасягае Зямлі, выклікае пагаршэнне адчування ў людзей, якія залежныя ад надвор'я. Магчымыя таксама і збоі ў сістэмах сувязі.

Фотаздымкі ўспышкі апублікаваныя на сайце NASA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі