Сёння пачынаецца суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам

Сёння а 14-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачынаецца разгляд справы актывіста апазіцыі Андрэя Кіма.
Яго абвінавачваюць у збіці супрацоўніка міліцыі падчас акцыі прадпрымальнікаў. Маладзёну пагражае да 6 гадоў турмы.

Кіма затрымалі 21 студзеня гэтага года, пасля чаго асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пасля мінання гэтага тэрміну яго перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Мінску.