Да Зямлі наблізіцца вялікі астэроід

Да Зямлі наблізіцца вялікі астэроід

Да Зямлі наблізіцца вялікі астэроід — 2014JO25. Па розных ацэнках, яго дыяметр складае ад 640 метраў да 1,5 км. Касмічнае цела праляціць міма нашай планеты ў ноч з серады на чацвер (прыблізна каля 2-й гадзіны ночы па беларускім часе). Як інфармуе РІА “Новости”, астэроід наблізіцца да Зямлі на максімальна блізкую адлегласць за апошнія 400 гадоў (4,6 дыстанцый паміж нашай планетай і Месяцам, гэта 1,77 млн км).

Астэроід 2014JO25 быў адкрыты амаль тры гады таму. Рухацца ён будзе з рэкорднай для такога касмічнага цела хуткасцю — каля 33 метраў за секунду (118 км за гадзіну). Астраномы кажуць, што пагрозы для нашай планеты няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі