Сёння адзначаецца Міжнародны дзень цыганоў
![Сёння адзначаецца Міжнародны дзень цыганоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cyhany.jpg.webp?itok=kE1PpHP_)
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень цыганоў. Гэтае свята заснаванае 8 красавіка 1971 года, калі ў Лондане прайшоў Першы Сусветны цыганскі кангрэс, на якім прысутнічалі цыганскія дэлегаты з трыццаці дзяржаў.
Міжнародны дзень цыганоў — гэта падзея не толькі для саміх прадстаўнікоў гэтай этнічнай групы, але і для ўсіх, хто цікавіцца цыганскай культурай. Па ўсім свеце адбываюцца канцэрты, фестывалі і прэзентацыі, на якіх усе ахвочыя могуць пазнаёміцца з самабытным цыганскім фальклорам.
У Беларусі цыганы лічацца традыцыйнай этнічнай групай, хоць іх колькасць паводле перапісу 2009 года ўсяго крыху болей за 7 тысяч чалавек. Па дадзеных грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя цыганоў “Рома”, іх у нашай краіне 60 тысяч. Большая частка цыганоў пражывае на Гомельшчыне.