Сёлета ў Беларусі ў фотапасткі трапілі амаль тры сотні чалавек
![Сёлета ў Беларусі ў фотапасткі трапілі амаль тры сотні чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_1566309864_358985_big.jpg.webp?itok=99ee8XVh)
Сёлета ў Беларусі ў фотапасткі трапілі больш за 280 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі (за мінулы год — 586). 115 з іх прыцягнулі да адказнасці за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках, 5 — за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах. Згадваюцца таксама парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору ці закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін, забруджванне лесу. Найбольш парушальнікаў было зафіксавана на фота і відэа ў Гродзенскай вобласці — 79.
Фотапасткі ў беларускіх лясах пачалі актыўна выкарыстоўваць з 2015 года. Лясгасы маюць на ўзбраенні 837 камер. Толькі ў Гомельскай вобласці іх больш за 200.
Міністэрства лясной гаспадаркі звяртае ўвагу на той факт, што штогод колькасць зафіксаваных парушэнняў расце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.