Сямашка распавёў, пра што дамовяцца ў Сочы Лукашэнка і Пуцін
![Сямашка распавёў, пра што дамовяцца ў Сочы Лукашэнка і Пуцін](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rtx6ewx0.jpg.webp?itok=ury-WC0o)
Беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка распавёў, пра што дамовяцца ў Сочы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Іх сустрэча запланаваная на 13 лютага. Кіраўнікі краін збіраюцца абмеркаваць спрэчныя пытанні двухбаковых адносін, а таксама дзейнасць саюзнай дзяржавы. Сямашка лічыць, што бакі "зблізіліся ў разуменні таго, што нешта трэба рабіць і што рабіць".