Святлана Ціханоўская заклікала ЕС як мага хутчэй увесці санкцыі

Святлана Ціханоўская заклікала ЕС як мага хутчэй увесці санкцыі

Апазіцыі вельмі дапамаглі б санкцыі Еўрасаюза супраць беларускіх уладаў. Пра гэта святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю французскай радыёстанцыі RTL. "Мы і так ужо занадта доўга гэтага чакаем", — дадала яна.

Свае санкцыі супраць кіраўніцта Беларусі прынялі краіны Балтыі, а таксама Вялікабрытанія і Канада. "Мы дзякуем тым, хто ўжо прыняў санкцыі. І заклікаем тых, хто хоча зрабіць гэта, але пакуль не рашаецца, перайсці да дзеянняў і дапамагчы нам у нашай барацьбе", — цытуе яе словы Радыё "Свабода".

Ціханоўская ўпэўненая, што акцыі пратэсту будуць працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца. 

Пасярэднікам у развязанні беларускага палітычнага крызісу, на думку Ціханоўскай, мог бы стаць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. "Было б добра, калі б прэзідэнт Макрон пераканаў прэзідэнта Пуціна ўзяць удзел у гэтых перамовах у якасці пасярэдніка", — сказала яна. Пасля гэтага яна дадала, што ролю пасярэднікаў магуць узяць на сябе ўсе суседзі Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі