Суд датэрмінова вызваліў расійскіх футбалістаў Какорына і Мамаева

Аляксееўскі раённы суд на выязным пасяджэнні ў папраўчай калоніі ў Белгародскай вобласці пастанавіў вызваліць футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева ўмоўна-датэрмінова, піша "Новая газета". Яны павінны выйсці з калоніі праз дзесяць дзён, калі рашэнне суда набудзе законную моц. 

Футбалісты былі асуджаныя ў траўні 2019 года за хуліганства.

Як распавядала Еўрарадыё, у кастрычніку 2018 года браты Какорын, Мамаеў і іх сябар Аляксандр Пратасавіцкі збілі на вуліцы кіроўцу расійскай тэлежурналісткі беларуса Віталя Салаўчука. Потым у кавярні яны напалі на федэральнага чыноўніка Дзяніса Пака і гендырэктара буйнога прадпрыемства Сяргея Гайсіна. Какорын быў асуджаны на паўтара года калоніі, Мамаеў і Пратасавіцкі — на адзін год і пяць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.