Супраць футбалістаў Какорына і Мамаева пачалі крымінальную справу аб хуліганстве

Супраць расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева распачалі крымінальную справу аб хуліганстве, інфармуе ria.ru. Ім можа пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі кожнаму. Першапачаткова крымінальныя справы распачыналіся па больш мяккім артыкуле — "Пабоі". У выпадку, калі б футбалісты не з'явіліся ў паліцыю да 18-й гадзіны серады, іх збіраліся аб'явіць у федэральны вышук. Спачатку прыйшоў Мамаеў, пазней — Какорын. Расследаванне кантралюе Галоўнае следчае ўпраўленне Расіі па горадзе Маскве.