Вы тут

Апублікаванае відэа допыту футбалістаў Какорына і Мамаева

Фота: instagram.com/kokorin9

Апублікаванае відэа допыту ў МУС РФ расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына ("Зеніт") і Паўла Мамаева ("Краснадар"). Увечары 10 кастрычніка іх затрымалі на 48 гадзін. Какорын і Мамаеў праходзяць па крымінальнай справе аб хуліганстве. Ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Пятроўцы, 38.

На відэа відаць, што Аляксандр Какорын на допыце трымаецца значна лепш, чым Павел Мамаеў. Іх чакаюць вочныя стаўкі з пацярпелымі. 8 кастрычніка футбалісты збілі каля маскоўскай гасцініцы "Пекін" беларуса Віталя Салаўчука (дарэчы, былога гандбаліста і таксіста, а цяпер кіроўцы вядучай Першага канала), а праз гадзіну напалі ў кавярні на федэральных чыноўнікаў Дзяніса Пака і Сяргея Гайсіна. Здарэнні трапілі на відэа.

Какорын і Мамаеў у мінулым былі гульцамі зборнай Расіі.