Стаўка на міжбанкаўскім рынку ўпала да 24%

Сярэдняўзважаная стаўка па аднадзённых рублёвых міжбанкавых крэдытах 17 верасня склала 23,94%. У параўнанні з папярэднім гандлем яна зменшылася на 19,48 п.п., паведамляе АФН.

Мінімальная стаўка склала 20%, максімальная — 25% (супраць 30 — 50% у панядзелак, 16 верасня).

17 верасня банкі абавязаныя ўнесці на карэспандэнцкія рахункі ў Нацбанку 58,560 трыльёнаў рублёў, бо менавіта сёння завяршаецца перыяд выканання рэзервовых патрабаванняў за ліпень. Па словах банкіраў, праблем з ліквіднасцю ў камерцыйных банкаў няма, і калі адкінуць тры дзяржбанкі, дык абавязковыя рэзервы сфарміраваныя. Што да апошніх, дык Нацбанк паабяцаў не ўжываць да іх санкцый за невыкананне нарматыва.

Фота: news.mail.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі