Стала вядома, што будзе ў працягу "Гульні тронаў"
![Стала вядома, што будзе ў працягу "Гульні тронаў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1498549820.png.webp?itok=-yDOszVL)
Стала вядома, што будзе ў працягу папулярнага серыяла "Гульня тронаў". Яго восьмы і апошні сезон выйдзе летам 2019 года. Але будзе яшчэ і прыквел, здымкі якога пачнуцца ў кастрычніку 2018-га. У ім не будзе персанажаў, якія знаёмыя гледачам па васьмі сезонах папулярнага серыяла. Падзеі будуць развівацца на тысячу гадоў раней (па іншых звестках — за некалькі тысяч гадоў). Сцэнар быў напісаны паводле неапублікаваных частак "Песні лёду і полымя" пісьменніка Джорджа Марціна.
Як інфармуе сайт ria.ru, у прыквеле, між іншым, распавядуць пра тое, адкуль з'явіліся Белыя хадакі, як стварыўся дом Старкаў.