Ар'я Старк з "Гульні тронаў" і акрываўленыя красоўкі (фота)

Ар'я Старк з "Гульні тронаў" і акрываўленыя красоўкі (фота)

Актрыса Мэйсі Уільямс, якая ў папулярным серыяле "Гульня тронаў" выконвае ролю Ар'і Старк, заінтрыгавала мільёны яго аматараў. У Instagram яна змясціла фота акрываўленых красовак. Хэштэг — #lastwomanstanding ("Апошняя, якая засталася сярод жывых"). Як піша meduza.io, ёсць некалькі версій: першая — Ар'я Старк перажыве ўсіх іншых герояў, другая — яна перажыве толькі ўсіх жаночых персанажаў, трэцяя — яна апошняя з актрыс закончыла здымкі.

Восьмы і апошні сезон "Гульні тронаў" выйдзе ў наступным годзе.

Ар'я Старк з "Гульні тронаў" і акрываўленыя красоўкі (фота)
Фота: instagram.com/maisie_williams

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі