Стала вядома, калі беларусы змогуць пабачыць "крывавы месяц"
![Стала вядома, калі беларусы змогуць пабачыць "крывавы месяц"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1004019993.jpg.webp?itok=tzepfYo_)
Жыхары Беларусі змогуць пабачыць незвычайна вялікі "крывавы месяц" у канцы верасня. Разам з іншымі жыхарамі Еўропы, а таксама Амерыкі, заходняй Азіі і ўсходняй часткі Акіяніі.
Сёлета дыск спадарожніка нашай планеты будзе падавацца назіральнікам на 14% большым, чым звычайна. Прычына — максімальнае збліжэнне Зямлі і Месяца. Апошні раз падобнае адбылося ў 1982 годзе, наступны раз — у 2033-м, інфармуе РІА "Новости".
Паводле разлікаў спецыялістаў NASA, "крывавы месяц" пачне свой "узыход" у ноч на 28 верасня, у 3 гадзіны 11 хвілін паводле беларускага часу. Цалкам чырвоным ён стане а 5-й гадзіне, калі цень Зямлі закрые Месяц.
Навукоўцы супакойваюць, што гэты феномен нічым жыхарам Зямлі не пагражае.
Фота: Reuters
![Стала вядома, калі беларусы змогуць пабачыць "крывавы месяц"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1027457849.jpg.webp?itok=xLi_XwuB)