Спецназавец мог уцячы з вайсковай часці з-за электроннага планшэта

Як паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на валанцёраў атрада "Анёл", салдата затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў Чэрвені.



А ўцёк ён з войска нібыта з-за планшэта. Па словах валанцёраў, у салдата быў электронны планшэт. Нехта з афіцэраў ці сяржантаў пабачыў гэты планшэт падчас службы і забраў яго, бо мець яго нельга. Салдат зразумеў, што планшэт вернуць, калі ён пойдзе ў звальненне. Верагодна, гэта выклікала ў яго нервовы зрыў.



Нагадаем, што салдата 5-й асобнай брыгады спецназу Аляксандра Сушчыка шэсць дзён шукалі міліцыя і вайскоўцы.



Фота — 5obr-spn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі