Слуханні ў КР, Цапкала ўз'еўся за марафон, долар б'е рэкорды. Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч і Валерый Цапкала

Аляксандр Кныровіч і Валерый Цапкала

За год долар у Беларусі падаражэў роўна на 20%. 4 жніўня 2022-га курс быў 2,5952 рубля за долар. Сёння курс — 3,1159 рубля. Атрымліваецца, хітры Нацбанк размазаў дэвальвацыю на год, каб не шакаваць людзей?

Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пройдземся па геапалітычным светапоглядзе Лукашэнкі, паразважаем, чаму Валерый Цапкала так нервова адрэагаваў на марафон салідарнасці з палітвязнямі. І пра слуханні па Аб'яднаным пераходным кабінеце, якія праходзяць у Каардынацыйнай радзе, пагаворым таксама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі