Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі "па-ранейшаму застаецца крытычнай"

Затрыманне

Затрыманне / Кадр з відэа

Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за люты 2024-га. У ім адзначаецца, што яна "па-ранейшаму застаецца крытычнай". У РБ працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў, а рэжым Аляксандра Лукашэнкі на гэтым фоне дэманструе "ілюзію грамадзянскай згоды і "ўсенароднай падтрымкі" дзяржаўнай палітыкі".

Вядома пра не менш як 625 выпадкаў рэпрэсій (судоў і затрыманняў) і прынамсі пра 548 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага разгляду ў судзе. Суддзямі прызначана як мінімум 95 адміністрацыйных арыштаў, 84 штрафы, тройчы — грамадскія працы. Больш за 100 чалавек — палітзняволеных і іх блізкіх — былі асуджаны ў адміністрацыйным парадку за атрыманне прадуктовай дапамогі.

У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных. У лютым памёр палітвязень Ігар Леднік, асуджаны на тры гады зняволення за "паклёп" на Лукашэнку.

У справаздачы адзначаецца, што праваабаронцамі "Вясны" "па-ранейшаму рэгулярна выяўляюцца і дакументуюцца факты ўжывання катаванняў і забароненых відаў абыходжання падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі