Сіноптыкі: У панядзелак навальніцы будуць пераважна на Брэстчыне

Пераважна на паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны, у часе навальніц у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 да 17 градусаў цяпла, удзень — ад 21 да 28 градусаў. Па ўсходзе краіны тэмпература ўначы складзе 18-20 градусаў са знакам плюс, удзень — 29-31 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі