Сіноптыкі: У панядзелак будуць дажджы, навальніцы, месцамі туман

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя, прагрымяць навальніцы, удзень у асобных раёнах магчымы град. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны, удзень у часе навальніцаў парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў. Удзень будзе ад плюс 15 на захадзе да 25 градусаў вышэй за нуль на ўсходзе краіны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі