Сіноптыкі: У нядзелю будуць навальніцы, на ўсходзе да +30

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Месцамі па краіне чакаюцца моцныя залевы. Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны, у часе навальніцаў у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў цяпла, удзень — ад 20 градусаў на паўднёвым захадзе краіны да 30 на ўсходзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі