Штаб Караткевіч адмовіўся ад вулічных акцыяў пратэсту (відэа)
Выбарчы штаб Таццяны Караткевіч не заклікае грамадзян ісці на вулічныя акцыі пратэсту ўвечары 11 кастрычніка. Кіраўнік штаба Андрэй Дзмітрыеў у каментары БелаПАН патлумачыў: "Мы на сёння не бачым магчымасці правесці гэтыя вулічныя пратэсты так, каб гарантаваць бяспеку тых, хто туды прыйдзе, таму мы туды не заклікаем".
Сам палітык збіраецца правесці вечар у штабе Таццяны Караткевіч, дзе будуць збіраць звесткі ад назіральнікаў і чакаць вынікі выбараў, абвешчаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй.