Штаб Бабарыкі падтрымаў Ціханоўскую ў стварэнні Каардынацыйнай рады

Штаб Бабарыкі падтрымаў Ціханоўскую ў стварэнні Каардынацыйнай рады

Штаб Віктара Бабарыкі падтрымаў Святлану Ціханоўскую, якая заявіла пра стварэнне Каардынацыйнай рады. Пра гэта паведаміла прадстаўніца штаба Марыя Калеснікава

Штаб Бабарыкі цалкам падтрымаў праграму Святланы Ціханоўскай. "Адзін з ключавых пунктаў яе праграмы — правядзенне новых сумленных і адкрытых выбараў. Паводле шматлікіх сведчанняў і фіксацый, Святлана Ціханоўская атрымала перамогу на выбарах 9 жніўня", — паведаміла Калеснікава.

Яна называе патрабаванні да ўлады: 

"Былы прэзідэнт павінен падаць у адстаўку.

Неадкладна павінны быць вызваленыя ўсе палітычныя вязні, а таксама затрыманыя на мірных акцыях і акцыях нязгоды. Усім павінна быць выплачаная кампенсацыя.

Неадкладна павінна быць спынена ўжыванне фізічнай сілы і затрыманняў.

Усе, хто ўжываў гвалт да дэманстрантаў і проста мінакоў на вуліцах, у аўтазаках, і пасля ў РУУС і СІЗА, павінны панесці адказнасць згодна з Законам Рэспублікі Беларусь.

Усе сябры выбарчых камісій, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі на выбарах, павінны быць закліканы да адказнасці, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь".

Як падкрэслівае Калеснікава, суверэнітэт Беларусі не прадмет для гандлю ці абмеркавання. "Абараняць сваю краіну ад замаху на яе незалежнасць, беларусы будуць гэтак жа адважна, як цяпер змагаюцца з гвалтам з боку дзеючай улады", — заяўляе яна.

Штаб Бабарыкі канстатуе, што падзеі апошніх пяці дзён напалохалі ўладу: "Яна да апошняга разлічвала на тое, што пенсіянеры ёй вераць, работнікі заводаў яе стрываюць, а моладзь махне на яе рукой. Не. Гэтага больш не будзе".

Калеснікава выказала падзяку тым, хто ыказвае сваю нязгоду, выходзіць на страйкі. Яна заклікае не спыняцца, пакуль перамены не стануць рэальнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі