Украіна атакавала яшчэ адзін дата-цэнтр "Яндэкса"
Украіна атакавала дата-цэнтр "Яндэкса" / фота з сацсетак
Яшчэ адзін дата-цэнтр "Яндэкса" трапіў пад атаку ўкраінскіх дронаў. Цяпер — у Калузе.
У выніку ўдараў УСУ некалькі модуляў гэтага дата-цэнтра былі цалкам выведзеныя з ладу. "Яндэкс" папярэдзіў, што частка сэрвісаў можа працаваць з перабоямі.
Напярэдадні ўкраінскія войскі атакавалі дата-цэнтр "Яндэкса" ў Разанскай вобласці, пасля чаго ён цалкам прыпыніў працу. У карыстальнікаў пачаліся перабоі ў працы "Яндэкс.дыска", "Яндэкс.Дакументаў", "Яндэкс.Пошты", а таксама шэрагу іншых сэрвісаў і СМІ.
У каментары DW украінскі эксперт па пытаннях тэлекамунікацый Аляксандр Глушчанка адзначае, што расіянам будзе не вельмі лёгка замяніць знішчанае абсталяванне, бо гэтаму перашкаджаюць санкцыі. І Кітай тут не дапаможа: якаснае абсталяванне і софт вырабляюцца не там, а пераход на кітайскія аналагі патрабуе шмат часу, грошай і зніжае якасць.
Паводле расійскіх СМІ, урад РФ разглядае магчымасць стварэння дата-цэнтраў у Беларусі і Казахстане, перш за ўсё для развіцця Штучнага Інтэлекту. Аднак эксперты звяртаюць увагу, што такі праект зойме мінімум год. Да таго ж, цяперашнія расійскія законы гэта забараняюць.