Самакаты з хуткасцю больш за 25 км/гадз прыраўняюць да мапедаў

Самакаты з хуткасцю больш за 25 км/гадз прыраўняюць да мапедаў

Бліжэйшым часам набудуць моц змены ў заканадаўстве, якія рэгламентуюць правілы карыстання электрасамакатамі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Станіслаў Салавей.

Па яго словах, самакаты, якія развіваюць хуткасць да 25 км/гадз, будуць прыраўноўвацца да пешаходаў. "Больш магутныя прылады з электрарухавікамі ўжо будуць прыраўноўвацца да мапедаў альбо матацыклаў, на якія трэба пасведчанне кіроўцы, тэхагляд і страхоўка", — патлумачыў прадстаўнік ДАІ.

Дарэчы, напрыканцы ліпеня ў Мінску на вуліцы Арлоўскай камера фіксацыі зняла самакат, які ехаў з хуткасцю 75 км/гадз. 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 05.08:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі