У Мінску на камеру фотафіксацыі трапіў самакат, які ехаў на хуткасці 75 км/г

У Мінску на камеру фотафіксацыі трапіў самакат, які ехаў на хуткасці 75 км/г

У Мінску на камеру фотафіксацыі трапіў самакат, які ехаў на хуткасці 75 кіламетраў за гадзіну, інфармуе сайт nn.by са спасылкай на СЗАА "Бяспечныя дарогі Беларусі". Гэты незвычайны выпадак адбыўся 19 ліпеня на Арлоўскай вуліцы. Адзначаецца, што самакат не пракатны. Інфармацыю пра парушальніка перадалі ў міліцыю.

У "Бяспечных дарогах Беларусі" кажуць: "Раней мы фіксавалі перавышэнне хуткасці нават бронетранспарцёрам і роварам, але перавышэнне хуткасці электрасамакатам — першае". ДАІ абяцае, што ў правілах дарожнага руху будзе зроблена карэкціроўка, і там з'явіцца катэгорыя "сродкі персанальнай мабільнасці". А пакуль ПДР не распаўсюджваюцца на электрасамакаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі