Вы тут

Румас затэлефанаваў Мядзведзеву, каб абмеркаваць інтэграцыю

Ілюстрацыйнае фота / sb.by

18 снежня адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з яго расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. Як адзначае БЕЛТА, ініцыятыва размовы сыходзіла з беларускага боку.

Натуральна, гутарка ішла пра перамовы наконт далейшай беларуска-расійскай інтэграцыі. Напарэдадні адбыліся перамовы кіраўнікоў працоўнай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі Дзмітрыя Крутога і Максіма Арэшкіна. Румас і Мядзведзеў абмеркавалі і ўзгаднілі вынікі гэтых перамоваў. 

Яны дамовіліся паінфармаваць Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна пра дасягнутыя дамоўленасці да 20 снежня. У гэты дзень у Санкт-Пецярбургу адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі, на якой будзе абмяркоўвацца паглыбленая інтэграцыя паміж нашымі дзяржавамі.

Першыя перамовы, якія прайшлі два тыдні таму ў Сочы, скончыліся безвынікова. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.