Таемныя сцэнары vs калектыўны сілавік: які ў дэмсіл план на “пасля Лукашэнкі"?

“Проста “знікненне” Лукашэнкі не значыць, што аўтаматычна адкрыюцца турмы” / EPA-EFE/YAUHEN YERCHAK
“Проста “знікненне” Лукашэнкі не значыць, што аўтаматычна адкрыюцца турмы” / EPA-EFE/YAUHEN YERCHAK

Падчас параду 9 траўня сацсеткі кінуліся ставіць дыягназ Аляксандру Лукашэнку па фотаздымках. Не беручыся аналізаваць стан здароў’я Лукашэнкі, Еўрарадыё вырашыла прааналізаваць планы дэмсілаў на выпадак магчымай моцнай палітычнай турбулентнасці — калі Беларусь раптоўна апынецца без кіраўніка.

Дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка сказаў, што “план ёсць, але ён не агульны і без нейкіх дэталяў”. Па словах Вячоркі, у Офіса ёсць “6 сцэнароў”, якія яны выпрацавалі яшчэ ў 2021 годзе. На іншыя пытанні Еўрарадыё Вячорка не адказаў.

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка прызнае, што Расія ў такім выпадку будзе спрабаваць паставіць ва ўладзе “сваю марыянетку”. Але як Кабінет плануе перашкодзіць ёй гэта зрабіць — не кажа. Маўляў, і “мы ж сёння не можам запытацца, у якім накірунку ЗСУ плануюць удар контрнаступу, так не варта было б раскрываць і нашыя планы”.

Напэўна, ставіць дыягназ планам дэмсілаў давядзецца гэтак жа, як сацсеткі ставілі дыягназ Лукашэнку: ці то па фота, ці то ў кансультацыях з канспіролагамі. Каб не даводзіць справу да канспіролагаў, мы звярнуліся з пытаннем пра гатоўнасць дэмсілаў узяць уладу ў свае рукі да саміх палітыкаў, палітычных аглядальнікаў і экспертаў.
 

Арцём Шрайбман: "У дэмсілаў будзе той жа набор інструментаў у менш стабільных абставінах"

Проста "знікненне" Лукашэнкі як чалавека з палітычнай арэны не значыць, што аўтаматычна адкрыюцца турмы і межы, кажа ў размове з Еўрарадыё палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Па сутнасці ў апазіцыі ў такім выпадку будзе такі ж набор інструментаў, які ў яе ёсць зараз. Проста абставіны будуць менш стабільнымі. Напэўна дэмсілы паспрабуюць скарыстацца гэтай нестабільнасцю.

— Можна зрабіць спробу заклікаць да пратэстаў — калі будзе зразумелая нагода. Можна паспрабаваць актываваць "План Перамога". Але ў якім стане гэты план? Не ведаю. Да таго ж, я б чакаў, што ўлада ўсведамляе рызыкі, выведзе на вуліцы войскі і перакрые ўсе магчымасці вулічнай дэстабілізацыі. Зрэшты, усё гэта спекулятыўныя матэрыі, Франак мае рацыю, калі кажа, што сцэнароў можа быць шмат.

Тайные сценарии vs коллективный силовик: план демсил на "после Лукашенко"

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Франак Вячорка / Euroradio

Прыкмет, што ў апазіцыі гэты план ёсць, я не бачу  — зрэшты, і не пытаў. Не думаю, што можна прыдумаць універсальны план, таму што незразумела, як будуць развівацца падзеі ў гэты момант.

Не факт, што і Масква адразу пачне дзейнічаць. Не думаю, што яна рыхтуецца да такога сцэнара. Але яны паспрабуюць лабіраваць свае інтарэсы, у іх будзе кантакт з людзьмі, якія часова возьмуць уладу. Яны будуць сачыць, каб гэтыя людзі не перайшлі чырвоныя лініі.

Ацэньваць здароўе Лукашэнкі па відэа Шрайбман — у адрозненне ад шэрага "экспертаў" у сацсетках — адмаўляецца:

— Я не спецыяліст па здароўі Лукашэнкі. Відавочна, што ў 70-гадовага чалавека могуць здарацца крызісы са здароўем. Але адмовіцца ад паездкі ў Маскву ён не мог. Яго адсутнасць была б занадта заўважная на фоне таго, што ўсе іншыя лідары краін СНД там былі. Паехаў, нягледзячы на дрэннае самаадчуванне, і мы бачым, у што гэта вылілася.
 

Спікер КР Андрэй Ягораў: “Палітычны рэжым Беларусі — гэта не толькі Лукашэнка”

Публічных абмеркаванняў гэтай тэмы ўнутры КР не было, прызнае Ягораў.

— Палітычны рэжым у Беларусі — не толькі Лукашэнка, але і ягонае атачэнне, сістэма ўлады. У выпадку любой турбулентнасці гэтая сістэма не абавязкова здолее захавацца. Але ў найгоршым варыянце — яна зможа вырашыць свае праблемы і паспрабаваць працягнуць жыццё гэтага рэжыма без Лукашэнкі. То бок, раптоўных зменаў можа не адбыцца.

Але калі людзі — з гэтай сістэмы, яны не дасягаюць дамоўленасцяў адно з адным, пачынаецца грызня і ўнутраны раскол, калі розныя групы будуць шукаць апору на палітычныя сілы па-за сістэмай.

Кажучы пра тое, на каго могуць разлічваць самі дэмсілы, Ягораў прызнае, што яго ўласная “стаўка” — гэта Украіна.
 

Латушка: “Людзі выйдуць на вуліцы, а прадпрыемствы спыняць працу”

У Пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай Латушка займаецца пытаннем транзіта ўлады. Карэспандэнта Еўрарадыё ён запэўніў: план у Кабінета на выпадак такога кшталту турбулентнасці ёсць. Але ён нам пра яго не раскажа. Маўляў, генерал Залужны ж не расказвае нам, у якім кірунку будзе наносіцца галоўны ўдар у межах украінскага контрнаступу.

— Калі адбудзецца нечаканы адыход Лукашэнкі, групоўка так званай эліты, блізкай да яго, будзе спрабаваць утрымаць уладу, каб пазбегнуць пакарання за свае злачынствы. Са знешняга фронту будзе спроба расійскага ўплыву, і Расія зробіць шмат, каб паставіць сваю марыянетку ва ўладу.

Тайные сценарии vs коллективный силовик: план демсил на "после Лукашенко"

Наталля Качанава побач з Лукашэнкам / БелТА

Наталля Качанава побач з Лукашэнкам / БелТА

— Думаю, мы будзем мець — улічваючы моцны кантроль Расіі — калектыўнага Лукашэнку. І сілавікі будуць гуляць важную ролю ў эвалюцыі адносінаў унутры кіроўнай группы.

Успомнім прыклад Узбекістана. У першыя дні пасля смерці Іслама Карымава пра гэта нідзе не паведамлялася. Але была ўнутраная нарада. І на першы час было дасягнутае пагадненне, у выніку якога Мерзіёева абралі прэзідэнтам.

І ў Беларусі, я думаю, першай рэакцыяй была б спроба не дапусціць распаўсюду інфармацыі пра смерць Лукашэнкі — каб праз гэта не дапусціць і страты кантролю над сітуацыяй. Хаця гэта будзе цяжка зрабіць: сёння беларуская сістэма не такая кансалідаваная, якой яна была тады ва Узбекістане.

Але навошта замоўчваць? Каб выйграць час і паспець вырашыць, хто павінны замясціць Лукашэнку, лічыць Усаў. Па новай Канстытуцыі гэтую ролю на сябе павінна ўзяць Наталля Качанава. Але суразмоўнік Еўрарадыё лічыць, што ўладу можа перахапіць Аляксандр Вальфовіч — не выключана, што з апорай на Расію.

— Рускія будуць ставіць сваё лоббі. А вось арганізоўваць выбары ў такой сітуацыі будзе небяспечна. Тым больш, каго на гэтыя выбары пазваць?


Фрыдман: акно магчымасцяў можа адкрыцца, калі Расіі будзе “не да Беларусі”

Гісторык Аляксандр Фрыдман таксама звяртаецца да вопыта постсавецкіх краін, якія ў падобнай турбулентнасці ўжо пабывалі. Напрыклад, у выніку барацьбы за ўладу ў Туркменістане да ўлады прыйшоў чалавек, якога мала хто тады ведаў, але які моцна схапіўся за ўладу — Гурбангулы Бердымухамедаў.

Тайные сценарии vs коллективный силовик: план демсил на "после Лукашенко"

Гурбангулы Бердымухамедаў / Прэс-служба прэзідэнта РФ

Гурбангулы Бердымухамедаў / Прэс-служба прэзідэнта РФ

— Ды і той жа прыклад Сталіна: ён яшчэ паміраў, а яго атачэнне ўжо дзяліла ўладу. І галоўнае жаданне было — абы Сталін не ачуняў.

Калі нешта такое адбудзецца ў Беларусі, у сістэме, заточанай пад аднаго чалавека, вынікі могуць быць непрадказальныя.

Разважаючы пра персону Качанавай, якой паводле новай Канстытуцыі павінная перайсці ўлада ў такой сітуацыі, Фрыдман заўважае: яе толькі лічаць слабой. Але якая Качанава насамрэч, мы не ведаем, бо ўсе чыноўнікі ў атачэнні Лукашэнкі “шэрыя”.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі