У Баранавічах шукаюць нелаяльных студэнтаў

Анкетаванне нібыта ананімнае, але факультэт і курс трэба пазначыць. Таму вылічыць, хто як адказваў, няцяжка. 


А пытанні ў анкетах такія: Ці давяраеце вы кіраўніку краіны? Ці гатовыя вы ўдзельнічаць у акцыях пратэсту? Што можа вас да гэтага прымусіць? Дайце ацэнку абстаноўцы ў краіне (адказы — стабільная, напружаная, выбухованебяспечная). Ці патрэбны ў ВНУ курс “Ідэалогія беларускай дзяржавы”? Ці можаце вы звярнуцца па дапамогу да рэктара?


Анкеты “на руках” у студэнтаў не пакідаюць — забіраюць адразу пасля запаўнення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі