Мінэканомікі не ведае, як разгрузіць склады з прадукцыяй

Па словах намесніка міністра эканомікі Аляксандра Ярашэнка, болей за палову прыросту атрымана за кошт павелічэння складскіх запасаў у арганізацыях Мінпрама — на 5,5 трыльёна рублёў.
 
Ярашэнка: “Найбольш складаная сітуацыя складваецца на прадпрыемствах машынабудавання. Тут выраслі запасы грузавікоў, аўтобусаў, трактароў і самаскідаў. Іх імпарт знізіўся прыкладна на 20%. Гэтая лічба не крытычная, але для нас гэта званочак, каб нешта рабіць”.

У сувязі з гэтым павялічылася колькасць стратных арганізацый — з 299 да 352. Вырасла і сума іх чыстых стратаў — з 0,7 да 1,1 трыльёна рублёў.

Мінэканомікі бачыць прычыну такой сітуацыі ў тым, што беларускія тавары меней канкурэнтаздольныя, чым расійскія ды інш.

На пытанне, як Мінэканомікі збіраецца разгрузіць склады з прадукцыяй, Аляксандр Ярашэнка падчас прэс-канферэнцыі адказаць не змог.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі