Вы тут

Рэдактарцы газеты "Новы час" Аксане Колб выставілі абвінавачванне

Аксана Колб / Новы час

Рэдактарцы недзяржаўнай газеты "Новы час" Аксане Колб выставілі абвінавачванне і пераводзяць з ІЧУ ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску. Пра гэта 22 красавіка даведаліся яе сваякі. Абвінавачванне выставілі паводле артыкула 342 ч. 1 Крымінальнага кодэкса — “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак...”.

Сілавікі затрымалі Аксану Колб 20 красавіка. Яны прыйшлі яе забіраць з кувалдамі і шчытамі. Пазней стала вядома, што яе затрымалі на 10 сутак. Па якой крымінальнай справе яна праходзіла, да сённяшняга дня не было вядома.

Газета "Новы Час" перастала выходзіць у жніўні 2021-га. Яе сайт novychas.by быў заблакаваны ў Беларусі ў кастрычніку мінулага года. Пасля гэтага з'явіўся сайт novychas.online

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.