Вы тут

Не адкрываюцца сайты газеты "Новы Час" і тэлеканала "Настоящее время"

Раней выпуск газеты "Новы Час" быў прыпынены / novychas.by

Сайты беларускай газеты "Новы Час" і тэлеканала "Настоящее время" перасталі адкрывацца ў Беларусі, паведамляе "Еўрарадыё".

З-за мяжы і праз VPN яны дагэтуль дасяжныя.

Раней выпуск газеты "Новы Час" быў прыпынены — друкарні адмовілася яе друкаваць, а "Белсаюздрук" — распаўсюджваць. Нядаўна ў офісе і дома ў кіраўнікоў "Новага Часу" былі вобшукі. Сілавікі прыходзілі да галоўнага рэдактара выдання Аксаны Колб, намесніка рэдактара Сяргея Пульшы, фотакарэспандэнта Дзмітрыя Дзмітрыева.

Пазней стала вядома, што ў Беларусі таксама перастаў адкрывацца сайт Deutsche Welle.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.