Развітанне з Міхаілам Марынічам пройдзе ў нядзелю

Пра гэта "Народнай Волі" паведаміў сын палітыка, Ігар Марыніч.

Развітанне з Міхаілам Марынічам пройдзе з 9.00 да 11.45. Пасля гэтага палітык і дыпламат будзе пахаваны на Маскоўскіх (Усходніх) могілках сталіцы.

Міхаіл Марыніч быў мэрам Мінска, міністрам замежнаэканамічных сувязяў, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Латвіі, Фінляндыі і Эстоніі. У 2001 годзе спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не сабраў патрэбнай колькасці подпісаў для вылучэння кандыдатам.

Ён памёр у пятніцу, 17 кастрычніка, ва ўзросце 74 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі