Разгляд скаргі на прысуд Віталю Каўшу перанесены больш як на месяц

Адзін з суддзяў спаслаўся на вялікі аб’ём справы і сказаў, што не паспеў азнаёміцца з усімі матэрыяламі. Разгляд перанеслі на 10 студзеня. Такім чынам, на азнаямленне са справай абласному суду было замала двух з паловай месяцаў.



Прысуд, які аспрэчваецца цяпер у абласным судзе, быў вынесены Брэсцкім раённым судом 23 верасня. Гэта быў паўторны разгляд. Ён цалкам прадубляваў першы прысуд грамадзянскаму актывісту: чатыры гады турмы з канфіскацыяй маёмасці за арганізацыю незаконнай міграцыі.



Суд палічыў даказаным, што ў траўні 2012 года Віталь Коўш дапамагаў васьмі індусам у іх спробе па канаце прайсці над беларуска-польскай мяжой.



Дарэчы, сёлета 25 верасня ў Следчы камітэт у Брэсце сам прыйшоў і папрасіў пачаць разбірацца ў яго справе Аляксандр Варвашэня. Ён меркаваны арганізатар перапраўкі індусаў цераз мяжу, быў аб’яўлены ў вышук. Як стала вядома на адным з судоў над Каўшом, Аляксандр Варвашэня знаходзіўся ў Маскве. Са словаў жонкі, ён прыехаў і аддаў сябе ў рукі праваахоўных органаў, бо лічыць прысуд Віталю Каўшу несправядлівым.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі