Расія выкарыстоўвае беларускую гульню для падрыхтоўкі танкістаў

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага аўтабранетанкавага ўпраўлення Мінабароны Расіі генерал-лейтэнант Аляксандр Шаўчэнка, пішуць расійскія СМІ.





Анлайн-гульня World of Tanks распрацавана беларускай студыяй Wargaming.net. Яна дазваляе гульцу ўдзельнічаць у баях на браняваных машынах, створаных у розных краінах у сярэдзіне XX стагоддзя. У гульні прадстаўлена больш за 300 відаў танкаў і самаходных гармат, якія выкарыстоўваліся ў СССР, Трэцім рэйху, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і Кітаі.





World of Tanks мае больш за 50 мільёнаў прыхільнікаў ва ўсім свеце.