Перасталі адкрывацца кароткія спасылкі на Telegram

Telegram

Telegram / pixabay.com

У карыстальнікаў у розных краінах перасталі адкрывацца кароткія спасылкі Telegram, якія выглядаюць як t.me/имя. Паведамляецца, што гэта звязана са статусам serverHold, праз што дамен выключаецца з сістэмы DNS.

Пры гэтым самі праграмы працуюць добра, перапіскі нікуды не падзеліся. Праблема ўзнікае толькі пры пераходзе па кароткай спасылцы — браўзер выдае памылку.

Эксперты кажуць, што баяцца ўзлому ці страты дамена не варта. Гэта чыста тэхнічная накладка на баку рэестраў, прычыны якой пакуль няясныя.

Тым часам Telegram перайшоў на выкарыстанне дамена telegram.me.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.