А раптам вайна: што трэба, каб у Беларусі ўвялі ваеннае становішча

Што такое ваеннае становішча / pixabay
Што такое ваеннае становішча / pixabay

Беларусь не трэба ўцягваць у ваенныя дзеянні для таго, каб увесці на яе тэрыторыі ваеннае становішча, расказаў Еўрарадыё юрыст НАУ Арцём Праскаловіч.

У часе працы ў Міністэрстве юстыцыі наш суразмоўнік меў дачыненне да распрацоўкі пакета дакументаў, што павінны быць уведзены ў дзеянне ў выпадку абвяшчэння ваеннага становішча.

Еўрарадыё не бярэцца памнажаць алармісцкія настроі і разважаць, “ці будзе вайна з Украінай”. Заміж гэтага мы разам з юрыстам вывучаем беларускае заканадаўства і расказваем вам, чым для простага беларуса можа пагражаць магчымасць ваеннага становішча.
 

Ці варта пра гэта думаць

ЗША загадалі сем'ям сваіх дыпламатаў з'ехаць з Кіева, а Вялікабрытанія адклікае частку штата сваёй амбасады — гэтыя навіны паднялі градус трывожнасці ў медыя.

Але непакояцца не ўсе. Лідар Еўрадыпламатыі Жазэп Барэль захоўвае спакой: ЕС не збіраецца эвакуяваць дыпламатаў, прычын для гэтага не бачыць. Афіцыйны Кіеў у асобе міністра абароны таксама заклікае “не сеяць панікі” і кажа, што пагрозы эскалацыі няма.

Пра тое самае кажа і Расія: маўляў, надакучыла адказваць на пытанні журналістаў пра тое, чаму менавіта цяпер вырашылі напасці на Украіну.

"Вы сцвярджаеце, што мы збіраемся напасці на Украіну, хоць мы шматкратна тлумачылі, што гэта не так. Але сцвярджаючы пра тое, што гэта адбудзецца, вы пытаецеся: а чаму зараз? А калі ж не нападаць нам?"— запытаўся Сяргей Лаўроў, адказваючы CNN.
 

“Кавярню на карысць фронту”

Увядзенне ваеннага становішча пачынаецца з адпаведнага прэзідэнцкага ўказа, які ў трохдзённы тэрмін уносіцца на разгляд Савета Рэспублікі.

А вдруг война: что нужно, чтобы в Беларуси ввели военное положение

— У гэтым указе абвяшчаецца час, з якога ўводзіцца ваеннае становішча, і меры, якія павінны быць рэалізаваныя. Усё астатняе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з законам пра ваеннае становішча, дзе даволі падрабязна распісаны паўнамоцтвы ўсіх дзяржаўных органаў.

 

Арцём Праскаловіч, юрыст

Што можа стаць падставай для таго, каб абвясціць ваеннае становішча? Па законе ніякіх сапраўдных баявых дзеянняў чакаць не трэба.

— Не абявязкова, каб адбываўся нейкі ўзброены канфлікт, дастаткова таго, што па перыметры Беларусі назіраецца нарошчванне ваенных кантынгентаў.

А на сёння яно аб’ектыўна назіраецца. Таму пры жаданні Аляксандра Лукашэнкі можна знайсці падставы для таго, каб не весці актыўных узброеных дзеянняў, але абмежаваць усю эканамічную, грамадскую, сацыяльную сферу жыцця Беларусі.

Ваеннае становішча — нерэальны сцэнар для Беларусі?

— Галоўнае, што трэба разумець простым грамадзянам, — увядзенне ваеннага становішча тычыцца не толькі вайскоўцаў, але кожнага грамадзяніна. У гэты час уводзіцца каменданцкая гадзіна, цэнзура, дазваляецца ў грамадзян і арганізацый канфіскоўваць сродкі і памяшканні, нават жылыя, для размяшчэння вайскоўцаў і інтэрнаваных асоб, —  расказвае Арцём Праскаловіч.

Гэта толькі частка даволі сур’ёзнага шэрагу абмежаванняў. У часе ваеннага становішча могуць быць прыпыненыя сацыяльныя выплаты, абмежаваныя банкаўскія аперацыі, сувязь — гэта значыць у такім выпадку маглі б застацца і без інтэрнэту. Можна змяняць працоўны час, можна абмяжоўваць магчымасць карыстацца транспартам.

Можа быць абмежаваная сістэма дапамогі сем’ям і аказанне сацыяльнай падтрымкі.

А вдруг война: что нужно, чтобы в Беларуси ввели военное положение
Некоторые выплаты при введении военного положения прекращаются / Euroradio

— Пенсіі будуць выплачваць, калі будзе з чаго іх выплачваць. Але іншыя выплаты могуць быць абмежаваныя. І галоўнае — гэта адкрыты спіс. Пры пераліку ўсіх гэтых мераў апошнім пунктам сказана, што могуць быць уведзеныя і іншыя. То-бок проста поўнае абмежаванне ўсіх сфераў жыцця.
 

Ці можна з’ехаць з такой краіны?

На падставе закона аб ваенным палажэнні можа быць абмежаваны як уезд у краіну, так і выезд з яе. Гэта тычыцца і беларускіх грамадзян, і замежнікаў. І гаворка не проста пра закрытыя межы — абмежаваць можна і перасоўванні ўнутры Рэспублікі Беларусь.

А вдруг война: что нужно, чтобы в Беларуси ввели военное положение
І няма куда паехаць / pixabay

І ўсё гэта можа здарыцца ў адзін момант. Дастаткова таго, каб прэзідэнцкі ўказ зацвердзіў Савет Рэспублікі.

— Так, тэарэтычна там указ могуць не зацвердзіць, і тады ваеннае становішча будзе адмененае. Але трэба разумець, што беларускі Савет Рэспублікі пагодзіцца з любым рашэннем.

Таму пасля зацвярджэння ўказ тут жа набывае моц і даводзіцца да шырокага кола грамадзян усімі даступнымі спосабамі. Усё гэта можа адбыцца на працягу аднаго дня.

А цягнуцца можа бясконца. Ваеннае становішча існуе, пакуль існуе тая пагроза, паводле якой яно ўводзілася. Значыць, колькі, на думку кіраўніцтва дзяржавы, будзе існаваць “напружанне”, столькі можа цягнуцца ваеннае становішча.

Але ж гэта ўсё толькі негатыўныя сцэнары: захоўвайце еўрапейскі спакой, як тое робіць Жазэп Барэль. Але ж ведайце законы, каб разумець усе магчымыя сцэнары.
 

“Беларусь як Чачня”

Эканаміст Яраслаў Раманчук не лічыць размовы пра магчымае ваеннае становішча залішнім алармізмам і расказвае, чым Беларусь можа заплаціць за ўцягнутасць у магчымы канфлікт.

— Беларусь будзе плаціць за ўцягнутасць у канфлікт, у якім яна многае страціць, у тым ліку і рынкамі збыту. У такой сітуацыі гаварыць пра рынкі збыту, пра захаванне хоць бы бягучага ўзроўню інфляцыі нельга. Гэта авантура, прычым авантура, каштоўнасць якой зразумелая для Крамля, але якая абнуляе геапалітычны патэнцыял нашай краіны ў сферы гарантавання бяспекі.

Для эканомікі будуць сур'ёзныя наступствы. Украіна была другім гандлёвым партнёрам Беларусі — значыць, трэба будзе перабудавацца на іншыя рынкі. Пры гэтым рынак ЕС, які ў 2021 годзе яшчэ быў адкрыты для беларускіх тавараў і гандаль вёўся даволі бойка, закрыецца. Значыць, трэба будзе дамаўляцца з Крамлём пра ўваходжанне ў рынкі збыту Расіі. Зрабіць гэта будзе няпроста: там ёсць свае ўклады.

Думаю, беларускім дзяржпрадпрыемствам будзе прапанавана ўвайсці ў прыватныя расійскія холдынгі. Цэнтрам кіравання замест урада Беларусі стануць прыватныя структуры. “Чырвоных дырэктараў” памяняюць, таму што яны не могуць прафесійна працаваць, але нейкія “сматрашчыя” застануцца.

Такога роду схематоз выгадны толькі тым сілавым структурам і кантрольным органам, якіх ноймуць, каб быць вачыма расійскіх арганізацый.

Як гэта будзе працаваць, ніхто не ведае. Таму што такога прэцэдэнту яшчэ не было.

Што будзе з прыватным бізнесам? Адток прадпрымальніцкага капіталу будзе відавочны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі