Продажы грузавікоў МАЗ у Расіі падаюць, а вось аўтобусы адваёўваюць рынак

Свежыя дадзеныя "АСМ-холдынгу" па продажах МАЗа за першыя тры месяцы 2026 года

Свежыя дадзеныя "АСМ-холдынгу" па продажах МАЗа за першыя тры месяцы 2026 года / МАЗ

МАЗ у першыя месяцы 2026 года прадаў менш грузавікоў, чым годам раней — 696 штук супраць 855 адзінак у 2025 годзе. Гэтае падзенне адбываецца на фоне зніжэння продажаў імпартных грузавікоў у Расіі.

Пры гэтым продажы аўтобусаў МАЗ значна выраслі, нягледзячы на тое, што ў цэлым рынак аўтобусаў у Расіі паказаў зніжэнне.

Калі за першыя тры месяцы 2025 года беларускі вытворца прадаў 39 аўтобусаў, то сёлета за гэты ж перыяд ён здолеў рэалізаваць 152 адзінкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.