Прэзідэнт Славакіі: запрашэнне Лукашэнкі на ўрачыстасці супярэчыць пратаколу

Прэзідэнт Славакіі: запрашэнне Лукашэнкі на ўрачыстасці супярэчыць пратаколу

Запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі ў Славакію супярэчыць дзяржаўнаму пратаколу і міжнароднай практыцы. Пра гэта прэзідэнт Славакіі Зузанна Чапутава паінфармавала свайго беларускага калегу, перадае ТАСС са спасылкай на славацкую прэсу. 

Раней спікер славацкага парламента Андрэй Данка падчас візіту ў Беларусь запрасіў Лукашэнку на ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання (29 жніўня — 28 кастрычнiка 1944 г.). Яны маюць адбыцца сёлета напрыканцы жніўня.

"Прэзідэнта павінен запрашаць прэзідэнт Рэспублікі", — пракаментавала Чапутава. Яна дадала, што пакуль не запрашала нікога са сваіх замежных калег на будучае святкаванне. 

Кіраўнік МЗС Славакіі Міраслаў Лайчак адзначыў, што спікер парламента зрабіў дыпламатычны пралік, запрасіўшы Лукашэнку без ведама і згоды прэзідэнта Зузаны Чапутавай.

Між тым Данка заявіў, што гатовы прыняць Лукашэнку як свайго асабістага госця, калі той захоча прыехаць на святкаванне 75-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі