Вы тут

Прэс-сакратар Лукашэнкі адказала на пытанне, адкуль у яго "Тэсла"

"Тэсла" Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

Наталля Эйсмант, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі, пракаментавала для DW паходжанне яго электракара "Тэсла".

Тыдзень таму беларускі кіраўнік заявіў, быццам машыну яму падарыў кіраўнік кампаніі "Tesla". Пазней Ілан Маск у сацсетках абверг гэтыя словы ("Uh, no").

Наталля Эйсмант на пытанне карэспандэнта DW, адкуль у аўтапарку беларускага кіраўніка "Тэсла", адказала сцісла: "З заводу"

Прэс-сакратар Лукашэнкі не змагла паведаміць, хто і з кім катаецца на электрамабілі: "Ведаю дакладна, што перыядычна Аляксандр Рыгоравіч выпрабоўвае яе на хуткасць. А аднойчы нават разабраў часткова, каб паглядзець, як яна працуе; як батарэя да дна мацуецца , ну і гэтак далей"

Пра наяўнасць "Тэслы" ў беларускага кіраўніка стала вядома ў 2017 годзе. Тады Лукашэнка на свой дзень нараджэння ўпершыню пратэставаў мадэль S P100D. Адразу пасля гэтага ён распавёў журналістам, што разагнаўся на ёй да 280 км/гадз. (хаця максімальная хуткасць гэтага аўтамабіля — 250 км/гадз.).

Тады выказваліся здагадкі, што машыну беларускаму кіраўніку падарыў расійскі бізнэсовец Міхаіл Гуцарыеў: у дзень тэставання электракара ў іх якраз адбылася афіцыйная сустрэча.

Аднак Наталля Эйсмант абвяргае гэтую інфармацыю. Па яе словах, Гуцарыеў толькі хацеў падарыць Лукашэнку "Тэслу": "Але прэзідэнт адмовіўся, бо такая машына ў яго ўжо была — тая самая, якую ён выпрабоўваў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.