Ілан Маск заявіў, што не дарыў Лукашэнку "Тэслу"
![Ілан Маск заявіў, што не дарыў Лукашэнку "Тэслу"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/musk-0409.jpg.webp?itok=ukynXI2G)
Кіраўнік кампаніі "Тэсла" Ілан Маск заявіў, што не дарыў Аляксандру Лукашэнку электракар. Пра гэта ён заявіў у сацсетках, адказваючы на пытанне карыстальнікаў.
"Uh no", — напісаў Маск у адказ на пытанне, ці дарыў ён аўтамабіль кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Пра тое, што электракар яму падарыў Ілан Маск, Лукашэнка заявіў 1 верасня, наведваючы мінскую школу №93. "У мяне ёсць электрычная машына — Tesla, я часам яе тэсцірую. Маск падарыў. Пабачыў мяне на матацыкле, "слухай, ён у вас на двухколавым ездзіць", — распавёў ён школьнікам. Сюжэт з'явіўся на тэлеканале СТВ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.