Прэм'ер-міністр Канады Трудо цікавіўся ў Ціханоўскай лёсам палітвязняў
![Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/tr1.jpg.webp?itok=htzBgChK)
Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо / t.me/tsikhanouskaya/
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ў Атаве сустрэлася з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо. Ціханоўская распавяла пра дзейнасць беларускіх дэмакратычных сіл і заклікала Канаду да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Кабінетам. Трудо выказаў падтрымку дэмсілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі, цікавіўся лёсам палітвязняў у нашай краіне, а таксама станам беларускіх медыя.
Як адзначае прэс-служба Святланы Ціханоўскай, падчас сустрэчы "закраналася пытанне ціску на рэжым Лукашэнкі і яго спроб зняць абмежаванні на гандаль калійнымі ўгнаеннямі". Ціханоўская акцэнтавала ўвагу канадскага прэм’ера на вытворчасці зброі і яе кампанентаў на тэрыторыі Беларусі, таму што надалей яны трапляюць у расійскую армію.
Напярэдадні Канада пашырыла санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
![Прэм'ер-міністр Канады Трудо цікавіўся ў Ціханоўскай лёсам палітвязняў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Tr4.jpg.webp?itok=1JTCeBGx)
![Прэм'ер-міністр Канады Трудо цікавіўся ў Ціханоўскай лёсам палітвязняў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Tr2.jpg.webp?itok=5aUOE7C9)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.