Праз 4 дні пасля абрання Блатэр падае ў адстаўку з пасады старшыні FIFA

Старшыня Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA) Ёзэф Блатэр падае ў адстаўку. Адбылося гэта праз 4 дні пасля таго, як яго перабралі на гэтую пасаду.

2 чэрвеня Блатэр правёў экстранную прэс-канферэнцыю ў Цюрыху, на якой і паведаміў сенсацыйную навіну. "Выбары скончыліся, але выклікі не скончыліся, — цытуе словы Ёзэфа Блатэра РІА "Новости". — FIFA патрэбна рэструктурызацыя, дэлегаты FIFA далі мне мандат. Але ён не падтрымліваецца іншымі чальцамі FIFA, клубамі".

Блатэр заявіў, што просіць склікаць спецыяльны кангрэс арганізацыі, каб выбраць новага старшыню. Прайсці ён можа ў снежні 2015 года — сакавіку 2016-га. Да таго часу Блатэр яшчэ будзе выконваць абавязкі старшыні Міжнароднай федэрацыі футбола.

Нагадаем, Блатэр ачольваў FIFA з 1998 года. Напярэдадні нядаўняга кангрэсу адбыўся скандал — праваахоўнікамі былі праведзеныя арышты кіраўнікоў арганізацыі, якія абвінавачваюцца ў карупцыі. На самым кангрэсе ўтварылася апазіцыя Ёзэфу Блатэру, аднак ён здолеў атрымаць перамогу.

Cтаршыня УЕФА Мішэль Плаціні назваў рашэнне Блатэра "мужным і правільным".

Фота: Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі