Вы тут

Прайшло паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Вынікі паўторнага лёсавання / uefa.com

13 снежня прайшло паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Папярэдняе лёсаванне, якое таксама было праведзена ў панядзелак, адмянілі "з-за тэхнічнай праблемы з праграмным забеспячэннем знешняга пастаўшчыка". У выніку толькі адна пара ідэнтычная першаму лёсаванню: "Чэлсі""Ліль".

Пасля першага лёсавання інтрыгоўна выглядала пара ПСЖ — "Манчэстар Юнайтэд". Чакалася сустрэча Ліянэля Месі і Кышціяну Раналду. Аднак паўторнае лёсаванне дала гэтым камандам іншых сапернікаў.

Іншыя пары 1/8 фіналу наступныя:

ПСЖ "Рэал" (Мадрыд)

"Атлетыка" "Манчэстар Юнайтэд"

"Спортынг" "Манчэстар Сіці"

"Зальцбург" "Баварыя"

"Бенфіка" "Аякс"

"Інтэр" "Ліверпуль"

"Вільярэал" "Ювентус"

Матчы пройдуць у лютым-сакавіку 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.