Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у зняволенні перанёс пнеўманію

Валянцін Стэфановіч / spring96.org​
Валянцін Стэфановіч / spring96.org​

Праваабаронцы сабралі апошнія навіны пра калег, якія знаходзяцца ў зняволенні. У Алеся Бяляцкага ў зняволенні сапсаваўся зрок, мяркуюць родныя. Такую выснову яго жонка зрабіла праз моцна зменены почырк. Аднойчы ёй нават здалося, што ліст прыйшоў не ад мужа.

З лістоў ёй вядома, што Бяляцкі захварэў — меркавана на ангіну. Лісты прыходзяць рэдка. Праваабаронца ў іх часцей успамінае мінулае, напрыклад, як працаваў дырэктарам літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Нядаўна споўнілася 30 гадоў з моманту адкрыцця экспазіцыі.

"Увесь лістапад-снежань успамінаў, як 30 гадоў таму мы адкрывалі музей Максіма Багдановіча на Траецкім прадмесці. Два гады перад адкрыццём я і мае калегі па музеі працавалі без перадышкі. Якое задавальненне і радасць былі, калі музей адчыніў дзверы для наведвальнікаў. Быў невялікі сюжецік па БТ пра музей — прыемна было глядзець. Як кажуць, "быў час, была эпоха", — піша Бяляцкі.

У наступным годзе Алесю Бяляцкаму споўніцца 60. У адным з лістоў ён успамінае і пра гэта, дапускае, што гэты юбілей, як і мінулы (50-годдзе), давядзецца адзначыць у зняволенні.

Правозащитник Валентин Стефанович в заключении перенес пневмонию
Алесь Бяляцкі / spring96.org

Намеснік Бяляцкага Валянцін Стэфановіч перанёс у снежні пнеўманію, кажуць яго блізкія. У санчастцы ён правёў каля трох тыдняў. Цяпер ужо ў камеры.

"Ён не страчвае аптымізму і добрага настрою. Я думаю, што ён яшчэ падтрымлівае астатніх людзей, якія апынуліся з ім у адной камеры", — расказвае жонка Стэфановіча Аліна.

Валянціна з турмы чакаюць дзеці: 16-гадовы сын і дзве дачкі 11-ці і 4-х гадоў. Дзеці адпраўляюць бацьку свае малюнкі, а ён у адказ — свае.

"Але гэта ўсё цяжка. Старэйшая дачка, калі бачыць малюнкі бацькі, пачынае плакаць. На яе накатвае, калі бачыць вестку ад яго. А малодшая дачка плача з ёй за кампанію. Яна не ведае, дзе тата. Думае, што ён у камандзіроўцы", — расказвае Аліна.

Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, а таксама юрыста праваабаронцаў Уладзіміра Лабковіча затрымалі ў сярэдзіне ліпеня 2021 года. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. А Лабковіча і Стэфановіча — яшчэ і ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі