Пратэстанцкія цэрквы просяць Лукашэнку забараніць ЛГБТ-прапаганду

Пратэстанцкія цэрквы просяць Лукашэнку забараніць ЛГБТ-прапаганду

Біскупы Евангельскіх Аб’яднанняў цэркваў Беларусі просяць Аляксандра Лукашэнку забараніць ЛГБТ-прапаганду ў дзяржаве. Адпаведны сумесны зварот яны перадалі 15 жніўня ў Адміністрацыю прэзідэнта, піша сайт krynica.info

Зварот падпісалі біскуп Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай Сяргей Цвор, біскуп Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў Леанід Міховіч, біскуп Аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Леанід Вараненка і біскуп Цэркваў хрысціян-адвентыстаў сёмага дня Вячаслаў Бучнеў.

Кіраўнікі пратэстанцкіх цэркваў прапануюць прыняць закон пра забарону ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі.

"З’яўленне Закона аб забароне прапаганды гомасексуалізму і іншых формаў нетрадыцыйных сэксуальных паводзінаў дасць магчымасць не дапускаць прапаганды і навязвання сэксуальнай разбэшчанасці ў грамадстве, асабліва сярод дзяцей і моладзі, а таксама абароніць права бацькоў на выхаванне дзяцей у маральна здаровым асяроддзі", — гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі