Вальфовіч: Разбурэнне традыцыйнай сям'і — пагроза нацбяспецы

Аляксандр Вальфовіч / БелТА

Аляксандр Вальфовіч / БелТА / Белта

Рызыкі разбурэння традыцыйнай сям'і — пагроза нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў кіраўнік Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Паводле яго слоў, у Ваеннай дактрыне цяпер прапісана палажэнне "аб усялякай абароне і зберажэнні традыцыйнай беларускай сям'і як саюза паміж жанчынай і мужчынам менавіта па нараджэнні".

"Таму што сёння на Захадзе вельмі шмат гавораць пра нейкую гендэрную роўнасць незразумелую. Ну, гэта не ўкладаецца ў нармальныя не тое што праваслаўныя, рэлігійныя нейкія звычаі, — гэта не ўкладаецца ў нармальны здаровы сэнс", — патлумачыў навінку ў стратэгічных нацыянальных інтарэсах Вальфовіч.

Згодна з 32-м артыкулам Канстытуцыі, прынятай паводле рэферэндуму ў 2022 годзе, "жанчына і мужчына па дасягненні шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўзяць шлюб і стварыць сям'ю". Цяпер рэжым вырашыў замацаваць паняцце "традыцыйнай беларускай сям'і" ў стратэгіі нацыянальнай бяспекі.

Усё гэта адбываецца на фоне прызнання ў Расіі ЛГБТ "экстрэмісцкім рухам". У Беларусі пакуль да гэтага не дайшло. Але па ініцыятыве Генпракуратуры распрацоўваецца закон аб адміністрацыйнай адказнасці за "прапаганду нетрадыцыйных адносін". У ім будзе прапісана адміністрацыйная адказнасць за прапаганду ЛГБТК, змену полу і чайлдфры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі