Ва Украіне затрымалі дэпутата Вярхоўнай Рады Яўгена Шаўчэнку, паведамляе УНІАН. Гэта адбылося, калі дэпутат спрабаваў выехаць у Польшчу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі СБУ даставілі яго ў Кіеў.
Шаўчэнка неаднаразова захапляўся Аляксандрам Лукашэнкам і часта ездзіў да яго. Украінскі нардэп ахвотна ўдзельнічаў у прапагандысцкіх сюжэтах. У траўні 2021-га Шаўчэнку выключылі з фракцыі "Слуга народа". У снежні таго ж года паведамлялася, што СБУ пачала на яго крымінальную справу, падазраючы ў дзяржаўнай здрадзе.