Дэпутата Рады, які сустракаўся з Лукашэнкам, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе
![Дэпутата Рады, які сустракаўся з Лукашэнкам, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szauczenka-2412.jpg.webp?itok=2FMYiIKH)
На дэпутата Вярхоўнай Рады Яўгена Шаўчэнку Служба бяспекі Украіны пачала крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе.
"Шыюць мне стварэнне "рускага свету" ва Украіне. Больш тупой нагоды не змаглі знайсці для выканання замовы і ліквідацыі канкурэнта. Звязана гэта з маім сяброўствам з Беларуссю", — напісаў дэпутат у сацсетках.
Шаўчэнка неаднаразова бываў у Беларусі і сёлета нават прысутнічаў на Усебеларускім народным сходзе, адкуль посціў сэлфі ў сацсеткі. У красавіку 2021-га Шаўчэнка сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ужо ў траўні яго выключылі з фракцыі прэзідэнцкай партыі "Слуга народа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.