Вы тут

На УНС адзначыўся дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны з партыі "Слуга народу"

Украінскі нардэп Яўген Шаўчэнка на УНС / facebook.com/e.shevchenko76

На Усебеларускім народным сходзе "засвяціўся" ўкраінскі дэпутат, які прадстаўляе ў Вярхоўнай Радзе партыю Зяленскага "Слуга народу". 

Яўген Шаўчэнка апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сэлфі з УНС. Дарэчы, гэты палітык выказваў падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і раней.

Пры гэтым Украіна афіцыйна абвясціла, што не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня 2020 года.

"Украінскай праўдзе" ў партыі "Слуга народу" заявілі, што Шаўчэнка ездзіў на УНС не як палітык, а як прыватная асоба. 

Дарэчы, на УНС быў яшчэ адзін прадстаўнік Украіны — кіраўнік Кампартыі Пётр Сіманенка. Ён нават выступаў на гэтым сходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.