Першы "тысячнік": у Мінску ў пратаколе датэрміновага галасавання — 1198 чалавек

За 4 дні датэрмінова нібыта прагаласавала 50% выбаршчыкаў
За 4 дні датэрмінова нібыта прагаласавала 50% выбаршчыкаў

Валанцёры ініцыятывы "Сумленныя людзі" знайшлі ў Мінску ўчастак-"тысячнік". З 2390 выбаршчыкаў на ўчастку №55 Першамайскага раёна, па дадзеных камісіі, датэрмінова прагаласавала 1198 чалавек. Афіцыйная яўка за 4 дні датэрміновага галасавання склала 50%.

Участак размешчаны ў клубе "Ракетчык" Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Первый "тысячник": в Минске в протоколе досрочного голосования — 1198 человек

Сярэдняя афіцыйная яўка выбаршчыкаў па ўсёй Беларусі за чатыры дні датэрміновага галасавання склала 32,24%. Дадзеныя участковых камісій, на падставе якіх атрыманая гэтая лічба, сур'ёзна (часта — у два і больш разоў) разыходзяцца з падлікамі незалежных назіральнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі